Туристический поход "Зажги костер добра", в рамках республиканской акции "В год молодёжи - летний задор, у каждой искорка - вместе костёр"
Цель:
- познавательно-экскурсионная (знакомство с краеведческой историей родного края);
- учебная (новички овладевают основным туристскими навыками);
- спортивная (участники похода соревнуются в таких состязаниях как, установка палатки, укладка рюкзака, разжигание костра, организация бивака).
Схема маршрута: Школа – ул. Кооперативная (могила Героя ВОв) – ул. Кооперативная (УСП «Искра-Ветка» МТС) – ул. Набережная (Механизированная ферма УСП «Искра-Ветка») – лесополоса агр. Присно – ул. Набережная – ул. Октябрьская - Школа
Першыя згадванні пра вёску Прысно
Узнiкненню любога паселiшча папярэднiчае аб’яднанне людзей сiмпатычных адзiн аднаму. Гэта несвядомая сiмпатыя была адным з прынцыпаў першапасяленцаў у падборы суседзяў.
Наконт паходжання назвы не існуе агульнага меркавання:
- ПРИСНО, с. Деревня. Вблизи населенного пункта имеется много источников (“криниц с пресными водами”), поэтому местные сторожилы считают, что название Присно означает “пресная вода”. В топониме Присно, прежде всего, выделяется приставка При-, которая указывает, что соответствующий объект (поселение) расположен вблизи того, что названо во второй части названия –сно. В Верхнем Поднепровье и на иных восточнославянских территориях есть ручьи и речки под названиями Сан, Сана, Шанка. Поэтому название Присно следует понимать как “поселение, расположенное рядом с речкой Сан, Сно”.
- ПРИСНО (Втк. р-н Гом. обл.).
1.Приснo раньшэ Прэснo былa, прэ´снай вады´. Раднички´ ў селe есть [1982, Е. Б. Владимирова].
2. [Раньше село называли не Прuсно, а Прeсно, т. е. несоленое] [1982, А. Л. Топорков]
ПРИ´СНО (Прысно´, вар. Пры´сна) – сс. Веткаўскага і Магілёўскага раёнаў. Назва, магчыма, рэлiгiйна-культавага паходжання з прыкладным значэннем “вечнасць, будучыня”. Раней гэта слова сустракалася даволi часта у значэннi “свой, блiзкi, родны”. Яго прымянялі А.М. Горкі, М.Е. Салтыкоў-Шчадрын і іншыя, напрыклад: “...ведь не чужим, а своим же присным наследство достанется”, “Присных своих обеспечивать”. Але магчыма назва звязана са старажытнарускiм “десная, десно” (правы бок) пры трансфармацыі у сно; пры-сно (паселiшча размешчанае на правым беразе Сожа). Прысно, па пісьмовых крыніцах, вядома з XV ст., але гiсторыя вёскi пачалася значна раней. Людзi жылi тут не толькi у эпоху Кiеўскай Русi, але ўжо у VII стагоддзi да н.э. Археолагамі выяўленыя гарадзішчы жалезнага веку (7 – 3 ст. да н.э. на паўн. ускраіне), гарадзішча (мясцовая назва Фолкін Рог, 2,5 км на ўсход ад вёскі, ва урочышчы Барок), паселішчы эпохі неаліту і бронзавага веку (0,3 і 1,5 км на усход, 1,5 і 0,3 км на паўночна-усход, 0,3 км на поўдзень ад вёскі). На паўднёвай ускраiне вёскi таксама знаходзiцца гарадзiшча, якое займае мыс пяці-сямi метровай тэрасы правага берага р. Сож. Каля гэтай кругападобнай пляцоўкi, памерам каля 75х75 м, захавалiся рэшткi вала. Раней вакол вёскi былi лясы ды балоты, працякала даволi шырокая рэчка Мятроўля, якая брала свой пачатак у Пыханскіх балотах i ўпадала ў Сож. Сёння рэчка Мятроўля практычна знiкла, застаўся толькi невялiчкi ручаёк. Не стала велiзарных у мінулым балотаў, якiя з’яўлялiся водападзелам поймам рэк Сож i Дняпро. Пра iх сведчаць толькi назвы: Лавы, Алёс, Жыўцы, Мятроўля, Пнi, Раўцы, Дубраўскi, Бочачкi, Зарожжа, Забор’е. У часы Кіеўскай Русі актыўна функцыянавалі старажытныя сухапутныя і водныя гандлёвыя дарогі. Асабліва значнай была дарога па Сожы, якая злучала Сярэдняе Падняпроўе (Кіеўская і Переяславская землі) з раёнамі Верхняга Пасожжа (Смаленская зямля). Сож служыў адгалінаваннем вялікага ўсходнееўрапейскага шляху "з варагаў у грэкі", які быў жыццёва важны не толькі для Русі, але і Візантыі, краін усходняй Балтыі. Істотныя для падтрымання ўнутранага адзінства землі радзімічаў дарогі праходзілі па буйных сожскіх прытоках - Іпуці і Бесядзі. Яны злучалі паўночна-усходнія вобласці радзімічаў з гарадскімі цэнтрамі Пасожжа - Гоміем і Чачэрскам. Гандлёвыя сухапутныя дарогі мясцовага значэння ішлі ў розных кірунках, пераважна ўздоўж асноўных водных артэрый. Так, адзін з іх вёў са Старадуба праз наваколлі Демьянок, Вылева, Добруша на Гомій. Старажытная дарога, вядомая па дакументах XVI стагоддзі як "гомельскі шлях", злучала Гомій і Чачэрск, яна ішла па шчыльна заселеным правым беразе Сожа праз сучасныя Покалюбічы, Старое Сяло, Хальч, Навасёлкі, Юркавічы, Шарсцін, Прысно, Шапатовічы.
Упершыню першыя згадванні пра вёску Прысно адносяцца да 1450 гадоў, калі Свідрыгайла Альгердавіч, які ўжо даўно адышоў ад актыўнай палітычнай дзейнасці ў ВКЛ, заслужыў ласку Казіміра Ягелончыка і зноў атрымаў Гомей. З дзеянняў Свідрыгайлы, якія датычацца горада, гісторыя захавала няшмат што. Вядома, што баярыну Андрэю Саковічу ён дараваў паселішчы Гомейскай воласці Данілавічы, Дуравічы і Валасовічы. У сярэдзіне трэцяй чвэрці XV стагоддзя Казімір Ягелончык актыўна раздае гомейскія сёлы розным прыватным уладальнікам. Так, паміж 1440 і 1443 гадамі літоўскаму пану Міхасю Монтаўту ён дорыць "двор" Шарсцін, а праваслаўнаму баярыну Герману Радзівонавічу - "двор Хальче з людзьмі і з всим" (датоўка падараванняў вызначана В.Л. Насевічам). Зямельныя валадарствы каля Гомея атрымліваюць таксама баяры Бумонт - сяло (1442 год), Еско Пратасавіч - слабаду (1466 год), Евлашка Хурсовіч - Прэсна (1471 год).
Такім чынам, у кола вядомых па крыніцах XV ст. населеных пунктах Гомейскай воласці, уваходзілі: сёлы Данілавічы, Дуравічы, Валасовічы (каля 1447 г.), Прэсна, двор Хальч, Навасёлкі (1440-1442 гг.), Шарсціно (Шарсцін), Нямковічы (1440-я гг.), магчыма, Свабодка (1440-1452 гг.). Амаль для ўсіх вышэй названых пунктаў вызначаецца месцараспалажэнне на карце.
Спіс сёл па грамаце 1503 г. пасля Скарбовічаў пераносіць нас у левобережье р. Сож. Пералічоныя тут 4 сёлы месцаваліся ад р. Сож (Залессе) да яе левага прытоку Бесядзі (праз Бабічы да Свяцілавічаў і Голадна) і сваім размяшчэннем адсякалі ўсё міжрэчча Сожа і Бесядзі ў бок Чачэрскай воласці. Побач за р. Сож стаялі гомельскія сёлы Шарсціно і Прэсна, якія былі ўпамянуты вышэй. Такім чынам, у складзе Гомельскага стараства ў сярэдзіне XVI у. налічвалася 49 сёл. З іх гаспадарскіх было (прыналежала каралю) 31 сяло, 7 сёлаў прыналежала мясцовым баярам (Кузьмічы, Сеўрукі, Падвага, Рыловічы, Слабада, Волчковічы (Волозковічы), Волотово), 4 сялы дадзена панам Васілю і Андрэю Халецкім (Чабатовічы, Засоўе, Кольскевічы, Чорныя), 3 сёлы з'яўляліся «новорозданными», гэта значыць зусім нядаўна падараваны гомельскаму ротмістру пану Крыштофу Ленскаму (Прысно, Шарсцін, Ліпінічы), яшчэ адно сяло (Дуровічы), мабыць, ужо задоўга да 1560 г. прыналежала «поручнику» гомельскай роты – Сяло Хальч, мабыць, адразу пасля вяртання Гомеля ў склад ВКЛ было перададзена панам Халецкім. У царкоўным валоданні знаходзілася 2 сялы – Плёса (цэрквы св. Сёмухі ў Гомелі) і Скепно (Віленскага каталічаскага біскупствы). Пры гэтым апошняе ў 1560 г. было выведзена са складу Гомельскага стараства. Прымацаванне стрэшынскіх і горвольскіх сёл да Гомеля апынулася гэтак трывалым, што пасля стварэння Гомельскага стараства яны ўвайшлі ў яго склад. «Рэестр» 1560 г. пералічвае новыя гомельскія сёлы на правабярэжжы Сожа ў такім парадку, што яны следуюць асобна ў адносінах да старых сёлаў Гомельскай воласці Так, пасля Бабовічаў ідуць Волковічы (абое старыя гомельскія сёлы), затым Целешы, Церэнічы, Бацуны, Губічі, Маразовічы, Пірэевічы, Кашаліва, Уваравічы (новыя), затым пералічваюцца Данілавічы, Юркавічы, Навасёлкі, Старое, Волозковічы, Плёса, Прысно, Шарсцін (старыя), а ў канцы - прыватнаўласніцкія сёлы Чабатовічы, Засоўе, Кольскевічы і Чорныя (з новых).
У 1565 годзе ў вынiку рэформы адмiнiстрацыйна-тэрытарыяльнага падзелу ВКЛ Гомельская воласць апынулася у складзе Рэчыцкага павета Менскага ваяводства. Да Люблiнскай уніі 1569 года сёлы аддавалiся ў вотчыну, а таксама часовае ўладанне баярам-шляхцiчам. Веткаўшчыну, яе сёлы i зямлю, феадальная знаць набывала неахвотна. Пастаянныя ваенныя разбурэннi гэтага краю як маскоўскiмi войскамi, так i крымскiмi татарамi не садзейнiчалi набыццю тут маёнтка. Таму панскiя гаспадаркi ў форме фальварка развiвалiся слаба. Гомельская воласць заставалася слабазаселеным краем. На вялiкай тэрыторыі налiчвалася усяго 50 сёл, кожнае з якiх у сярэднiм налiчвала па шэсць сялянскiх двароў (напрыклад, Данiлавiчы - 8, Навасёлкi — 5, Юркавiчы — 4). У вёсцы Прысно двароў было прыкладна гэткая ж колькасць. Сялянскiя гаспадаркi былi невялiкiя. Па стану на 1560 год сярэднi памер ворнай зямлi склаў 10,6 га, сенакоса (у вазах накошанага сена) — 11,2, валоў — 1,4 галавы, коней — 1,1. У дзяржаную казну плацiлi ў сярэднiм па 80,2 гроша. Плацiлi за зямлю, за сенажаць, за лясовую, за звярыныя, птушыныя i рыбныя ловы, за бабровыя гоны. Разам з згаданымi асноўнымi падаткамi павiнны былi па-ранейшаму будаваць i рамантаваць свой i iншыя памежныя замкi, утрымлiваць у Гомельскiм замку дазорныя пасты, збiраць грошы на падводы, а таксама дакладна вызначаныя ўзносы натурай i грашыма на карысць мясцовага дзяржаца, альбо старасты. Памер павіннасцяў вызначалi вялiкiя князi спецыяльнымi iнструкцыямi (статутамi). Але дзяржацы дзеля асабiстага збагачэння павялiчвалi памеры павiннасцяў. Не быў выключэннем i дзяржаца Гомельскай воласцi князь В.Ю.Талачынскi. Ад яго прыгнёту сяляне ўцякалi на пустуючыя землi. У 1557 годзе была прынята “Устава на волоки”, якая спрыяла ператварэнню сялян-даннiкаў у сялян-чыншавікоў (чынш – грашовы аброк). У гэты перыяд сяло Прысно належала ротмiстру Гомельскаму пану Крыштафу Ленскаму - “село Присно — человеков двадцать шесть, пустовщин осим, озер больших два, иные меньшие”. Такім чынам, у заходніх меж Гомеля ў міжрэччы Сожа і Дняпра па вопісу Гомельскага замка 1640 г. адшукваюцца - у меж з Чачэрскам сёлы: Ліпінічы (у XVI ст. напалову чачэрскія, напалову гомельскія) у 1640 г. «новорозданные» землі, якімі карыстаюцца разам рагачоўцы і чачэрцы, - на левым беразе Ліпы, прытоку Сожа; Кошелева (Кошелеў Лес XVI ст., далучаны да Гомеля ад Горволя) - на яе правым беразе; абое сёлы ў вярхоўях Ліпы; Дуровічы (Дуравічы), вядомыя з канца XV ст., у вопісы 1640 г. згадваюцца мімаходзь побач з іншымі сёламі – ніжэй Кошелева на правым беразе Ліпы. У меж са Стрэшыным: Піревіцкае (у XVI ст. стрэшынскае); Скрепіно (Скрепно XVI ст. стрэшынскае) «новорозданное» ў 1640 г., абодва паўночна-усходней Стрэшына; Губічы (стрэшынскае ў XVI ст.), паўднёвей Стрэшына. У меж з Горвалем: Чабатовічы, Засоўе, Козькевічы, Чорнае (Чабатовічы, Засоўе, Келскевічы-Корскевічы, Чорны – горвальскія сёлы XVI ст.), Чабатовічы, Чорнае - у левабярэжжа Дняпра, у 1640 г. «новорозданные». Козькевічы-Корскевічы, Засоўе, а таксама Буцоні - Буцунічы і Бокініш, якія згадваюцца ў 1504-1526 гг., не знойдзены, адзначана, што землі з Бацуні сумежныя з землямі Церэнічэй, Чабатовіаў і інш. У меж з Рэчыцай: сёлы па ніжняй Вузе, прытоку Сожа ніжэй Гомелю: Целешавічы, Бобовічы (вядомыя з 1532 г.), Волковічы і Дзятловічы, абодва вядомыя з 1560 г. — па правым беразе Сожа - першае вышэй, другое - ніжэй Сувязь. Па верхняй і сярэдняй Вузе былі размешчаны далучаныя да Гомеля ў 1500 г. ад Стрэшына сёлы Морозовічы (левы бераг), Уваравічы, Церэнічы, Целешэвічы (правы бераг). Паміж Вузой і Сожам былі размешчаны Волковічы, Старое, Навасёлкі, Хальче, Данілавічы – вышэй Гомеля па Сожы (два апошніх вядомыя з канца XV ст.); Юркавічы і «новорозданные» ў 1640 г. Шарсцін і Прысно вышэй вусці Бесядзі, ніжэй вусці Ліпы, у меж ужо з расійскімі Свяцілавічамі, Бабічамі.
Вёска на пачатку ХХ стагоддзя
На пачатку стагоддзя, у 1910 годзе, у сяле Прысно было 226 двароў, 1600 жыхароў. У сялянскiх гаспадарках было 1570 дзесяцiн ворнай зямлi i 500 дзесяцiн няўдобiц. У маёнтку памешчыка Дрыбiнцава (в. Барчанкi) было 2500 дзесяцiн зямлi. Адносiлася сяло да Дудзiцкай воласцi Рагачоўскага павета Магiлёўскай губернi. Сяло Прысно ў першай палове ХХ стагоддзя мела некалькi вулiц, альбо частак. У рэчышчы Мятроўлi месцiлася Слабада (цяпер вулiцы Крэсцьянская, Кiрава, Варашылава, Будзёнага), месца цяперашняй вулiцы Зарэчнай мела назву Зарэчча. А на беразе, над рэчышчам ракi Сож цягнулася вулiца Свiсток, альбо Боркi (цяпер Наберажная). Месца сучаснай вулiцы Акцябрскай мела назву — Канец, а Савецкай — Гарэяўка (Галеяўка). Цэнтр сяла называўся Рынкам. Тут знаходзiлася Мiкалаеўская праваслаўная царква. Яна была драўляная (на яе месцы цяпер сельскi дом культуры), яе атуляла лiпавая алея. А далей, на месцы дзе цяпер знаходзiцца амбулаторыя красаваўся сад i сядзiба святара. 3 1891 года доўгi час святаром быў Iван Iванавiч Стратановiч (пратаерэй Іаан), да 1932 года — Пятро Паўлавiч Даўчарэнка.У цэнтры знаходзiлася двухкласная царкоўна-настаўніцкая школа. У Гомельскім абласным архіве значыцца, што годам заснавання Прыснянскай школы з'яўляецца 1884 год. Навучальная частка была падпарадкавана епархіяльнаму ведамству, школа атрымлівала сродкі на ўтрыманне ад епархіяльнай рады. У справаздачы за 1885-1886 гг. гаворыцца, што ў сяле Прысно школа змяшчаецца ў наёмнай хаце, настаўнікам з’яўляецца Карнэлій Кончыц, атрымлівае ад грамадства 10 рублёў; навучэнцаў 25 хлопчыкаў і 3 дзяўчынкі. У справаздачы за 1889-1890гг. гаворыцца: “… Двухклассная царкоўна-настаўніцкая школа ў с. Прысно змяшчаецца ва ўладкаванай для яе хаце, старэйшым настаўнікам з’яўляўся студэнт духоўнай семінарыі Фёдар Цітовіч, другім настаўнікам складаецца таксама студэнт семінарыі Васіль Брыгіневіч, законавучыцелем - Іаан Юдзеніч, навучэнцаў у школе 56 хлопчыкаў”. У ведамасцях пра царкоўна-прыхадскія школы Магілёўскай епархіі за 1891 г. паказваецца, што: "Пры Прыснянскай школе маецца інтэрнат, дзе знаходзяць сабе прымуць і начлег вучні асобных паселішчаў". Выпускнiкi Прыснянскай школы мелi права працаваць настаўнiкамi. Выпускнікамі Прыснянскага двухкласнай вучылішча з'яўляліся:
1. Барадзін Стэфан. Скончыў у 1904 год; працаваў у школах сёлаў Чыстыя
Лужыны і Лагуны.
2. Барсукоў Фёдар. Скончыў у 1906 год; працаваў у сяле Рудня Споніцкая
3. Дараценка Е. Скончыў у 1909 год; працаваў у сяле Рудня Споніцкая.
Ў 1918 - 1919 навучальным годзе вучэнне ў школе было бясплатным. Толькі ў вёсцы Прысно была наладжана праца па ліквідацыі непісьменнасці сярод сталага насельніцтва ў Дудзіцкай воласці. Агульная колькасць непісьменных ад 14 да 50 гадоў у вёсцы Прысно было 627 чалавек з агульнай колькасці 2019, улічваючы старых і дзяцей. У 1924 годзе заняткі ў Прыснянскім лікпункце пачаліся 1 лістапада. Наведвала школу 15 чалавек, з іх мужчын - 11, жанчын - 4, узрост ад 25 да 40 гадоў. Праз месяц іх стала 27 чалавек. Заняткі праводзіліся 1 раз у тыдзень. Вялікую працу па ліквідацыі непісьменнасці праводзілі хаты-чытальні. Пры Прыснянскай хаце-чытальне працавала 3 кружка: сельскагаспадарчы - 18 чалавек, ленінскі - 25 чалавек, палітпісьменнасці - 27 чалавек. Заняткі праходзілі 1 раз у тыдзень. Праводзіліся чыткі газет, вечары пытанняў і адказаў, гутаркі, калектыўныя чытанні кніг. Заняткі вяліся не вельмі рэгулярна, але наведвальнасць была добрая. У цэнтры знаходзiлася таксама драўляная крама, ларкi, магазiн. У канцы цяпершняй вулiцы Маладзёжнай браты Мельнiкавы мелi ветраны млын, а ў напрамку Барчанкоў была кузня. Перад вайной была яшчэ адна кузня. Знаходзiлася яна каля маста злева, пры ўваходзе ў сяло з боку Шарсцiна. Уладар яе, Сямён Стасаў, быў добры каваль. У канцы сяла па шляху ў Данiлавiчы знаходзiўся цагельны завод. У 1920 годзе ў Прысно адкрылi яўрэйскi дзiцячы дом, якi затым быў пераведзены ў Ветку. Каля мастоў, праз Мятроўлю, знаходзiлiся два “гульбiшча”, адно на вулiцы Галеяўка, а другое пры ўваходзе ў сяло з боку Шарсцiна, каля маста справа. Тут збiралiся вяскоўцы, каб пагуляць. На Вялiкдзень дарослыя i дзецi пасля разгаўлення iшлi сюды каб паспытаць шчасця ў мацаках. Тут жа адбывалася i свята “Ушэсце”, як яго называюць мясцовыя жыхары. А навукоўцы — “Пахаванне стралы”. Толькi ў Прысно хавалi не стралу, а вясну. Тут яна ўвасабляецца ў палцы, упрыгожанай кветкамi, якую пад спевы “Стралы” і са словамі: “З вады прыйшло, у ваду пайшло” кідаюць у раку. Лічылася, хто з дзяўчат гэту палку вылавiць, першай з сябровак возьме шлюб.
Невялiчкiя драўляныя хаты з саламянымi стрэхамi — адметная рыса былой вёскi. Аднапакаёвыя, з адным альбо двума акенцамi з боку вулiцы, хаты дапаўнялiся сенцамi. У хаце быў светлы i цёмны кут, вакол сценаў стаялi лавы. У светлым куце знаходзiўся стол, накрыты абрусам, абразы, а ў цёмным — палацi. Ля палацяў вiсела люлька, калi ў хаце было немаўля. Цэнтральнае месца займала печ з камінком i падпеччам для курэй альбо малых парсюкоў. На печы лячылiся, там заўсёды бавiлiся дзецi, асаблiва ўзiмку. Падлога рабiлася глiнянай альбо драўлянай. Часам на ёй спалi, падкiнуўшы пад бок салому. За апошняе стагоддзе вонкавы выгляд i ўнутраны план хаты змяняўся тройчы. Ад класiчнай, з адным акенцам спераду, затым з двума i трыма вокнамi да сучасных тыповых катэджаў. Першае месца ў жыццi вёскi займала сельская гаспадарка. Iснавала традыцыйная трохпольная сiстэма севазвароту. Азiмае поле селянiн звычайна засяваў жытам, яравое - аўсом, ячменем, бульбай, льном, грэчкай. Трэцяе поле пакiдалi незасеяным. Яно служыла выганам для скаціны. На прысядзiбных кавалках сеялi каноплi, агароднiну. Шмат сеялi льну, якi даваў добры прыбытак. Ураджай зерневых быў невысокi: жыта 8, ячменю 9,6, проса — 11, 2, грэчкi — 6,4, а бульбы - 64 цэнтнера з дзесяцiны. Прымiтыўнай была сельскагаспадарчая тэхнiка. Зямлю апрацоўвалi пры дапамозе барон, сох, матык, плугоў. Трэба зазначыць, што сярод простых сялян былi i сераднякi. Яны, асаблiва з пачатку стагоддзя, набывалi тэхнiку, сартавое насенне, пародзiстую жывёлу, а таксама выкарыстоўвалi прагрэсіўныя метады вядзення гаспадаркi. Пазней гаспадаркi гэтых сялян сталi называць кулацкiмi. Займалiся сяляне таксама саматужнымi промысламi. Апрацоўвалi лён i пяньку i прадавалi iх на канатнавяровачныя прадпрыемствы Веткi. Значным быў кавальскi промысел, выраб цэглы, палазоў, лубка. Займалiся цяслярствам, будаўнiцтвам. Значнае месца займалi адыходныя промыслы. Адыходнiкi працавалi на цагляных заводах i плантацыях цукровых буракоў на Украiне. Больш маладыя i рызыкоўныя сяляне ездзiлi i ў замежныя краiны, асабліва ў ЗША. Папрацаваўшы 5—10 гадоў вярталiся да хаты, набывалi зямлю i станавiлiся заможнiкамi.
Мiрнае жьщцё перапынялася то войнамi, то сацыяльнымi ўзрушэннямi. У руска-японскай вайне ўдзельнiчала 24 жыхары Прысно, з якiх дзесяць загiнулi. Не мiнулi вяскоўцаў i рэвалюцыйныя падзеi. 20 чэрвеня 1905 года ў Ветцы адбыўся масавы палітычны мітынг, на якім прысутнічала да 2 тыс. чалавек. На мітынгу з прамовай выступіў прадстаўнік Палескага камітэта РСДРП, які казаў пра неабходнасць спынення руска-японскай вайны і склікання Устаноўчага сходу на аснове ўсеагульнага, прамога і роўнага выбарнага права з тайнай падачай галасоў. Паліцыя пабаялася зрабіць які-небудзь націск на мітынгоўшчыкаў. Асабліва вялікі размах гэтага руху назіраўся летам 1905 г. Выступленні сялян адбываліся ў Закружжы, Навасёлках, Прысно, Юркавічах, Старым Сяле, Кунтараўцы, Данілавічах, Рудні-Шлягінскай і іншых месцах. Выступленні мелі ярка выражаны антыпамешчыцкі характар. Значныя змены ў жьщцё сялян унесла Сталыпiнская рэформа. Больш працаздольныя i кемлiвыя сяляне пакiнулi вёску, утварылi хутары. Ім дазвалялася замацоўваць за сабой землi пры дапамозе сялянскага банка. Патрэба сялян у зямлi вымушала некаторых звярнуцца i да арэнды. З дапамогай земства i камiсii па правядзеннi Сталыпiнскай рэформы на хутарах уводзiлiся прагрэсiўныя прыёмы вядзення гаспадаркi. Стваралiся пункты па пракату сельгасмашын, злучныя пункты для коней i кароў. У час калектывiзацыі хутаране былi пераселены ў вёску. Цяжкiм выпрабаваннем для сялян стала першая сусветная вайна. Пачалася рэквiзiцыя коней, узраслi цэны. Мужчыны пайшлi на фронт, некаторыя трапiлi ў палон. У вёсцы Прысно памешчык Дрыбінцаў меў пры сядзібе ў маёнтку (в. Барчанкі) 2500 дзесяцін зямлі, а ў 500 сялянскіх гаспадарках іх было 2300 дзесяцін. Толькі за арэнду зямлі сяляне плацілі гэтаму памешчыку штогод па 500 і болей пудоў хлеба. Пасля рэвалюцыi 1917 года маёнтак ў Барках быў нацыяналiзаваны. Зямля падзелена памiж сялянамi. Былая ўлада была лiквiдавана, а новая яшчэ не прыйшла. Эканомiка была разбурана, расло беспрацоўе, наблiжаўся голад. У студзенi 1918 года пачаўся ўзброены мяцеж польскага Корпуса легiянераў генерала Ю.Р.Доўнар-Муснiцкага, а ў лютым — нямецкая акупацыя. У снежнi 1918 года немцы пакiнулi наш край, а вясной 1919 года тут былi ўжо польскiя акупанты. Удзельнiкамi грамадзянскай вайны сталi Кузьма Несцеравiч Бычкоў, Кiрэй Мартынавiч Голубаў, Ягор Аксёнавiч Клiменка, Андрэй Фёдаравiч Лапцеў, Лявон Іванавiч Мельнiкаў, Ягор Авакумавiч Марачкоў, Пётр Iванавiч Панчыкаў, Пётр Іванавiч Пачышаў, Гардзей Раманавiч Радзькоў, Мiхаiл Ісакавiч Радзькоў, Герасiм Іванавiч Сакуноў.
Са звестак аб населеных пунктах, якія ўвайшлі ў склад новых валасцей Гомельскага павета, 1922-1923 гг. “Воласць складаецца з Веткаўскай воласці за выключэннем Вылеўскай па р. Іпуць, сяла Старое Пакалюбіцкай воласці, Юркавічы, Шарсцін, Нова-Іванаўкі, Барталамееўкі і Вераб’ёўкі Рэчкаўскай воласці, вёскі Прысно Дудзіцкай воласці... Усяго ў воласці насельніцтва 37525 чалавек Заг. Уступраў (Сарокін) Сакратар (Слуцкін)”
У 1927 годзе сяло, цэнтр сельсавета, налiчвала 375 двароў, 1659 жыхароў. Вiхурныя падзеi першай трэцi дваццатага стагоддзя разбурылi сельскую гаспадарку. Сельская гаспадарка была дробная: 1-2 надзелы зямлi, 5-10 душ сям’i, конь, карова, свiннi, авечкi. Галоўнымi вытворцамi заставалiся заможныя сяляне. У вынiку пераразмеркавання зямлi i пазнейшай палiтыкi НЭПа ў вёсцы ўзнiкла новая праслойка заможных сялян (дарэвалюцыйныя “волаты” знiклi часткова яшчэ 1917—1921 гадах). Але гэта была толькi частка сялян, якая не магла пракармiць краiну. Таварнасць сялянскiх гаспадарак складала не больш дваццацi працэнтаў ў параўнаннi з даваенным часам. У вёсцы ўсё часцей можна было пачуць, што “...савецкая ўлада за невыплату сельгаспадатку рабуе гэтак жа, як i ўраднiк”. Нямала папрока уладзе выказвалася за iснаванне так званых “нажнiц” цэн (нiзкiя закупачныя цэны на сельгаставары i высокiя — на прамтавары). Скаргі выказвалі дэлегаты ад р. Беседзь, Прысно, Шарсціна, Навасёлак, Хальча, Радугі, Веткі ды ад іншых вёсак. Не спяшаліся здаваць падатак і заможныя гаспадаркі. Чакалі павышэння закупачных цэн. Сяляне вымушаны былi гандляваць яблыкамi, бульбай, малаком, яйкамi, торфам, жывёлай i нават сенам, саломай. У ноч на нядзелю па вялiкiх i малых дарогах на Гомель, Касцюкоўку i Ветку iшлi сяляне з кошыкамi i мяхамi за плячыма, рухалiся вазы. Сяляне выжывалi як маглi. У 30-я гады пачаўся працэс калектывiзацыі.. Ішло разбурэнне традыцыйнай сельскай гаспадаркi. Мяняўся лад жыцця, яго духоўная сутнасць, матэрыяльны змест. Першымi ў калгас пачалi ўступаць малазямельныя i слабыя сем’i. Сераднякi не спяшалiся. Працэс адлучэння ад прыватнай уласнасцi быў для сялян вельмi балючым. Цiшком селянiн падгадоўваў свайго каня i карову, якiх аддаў у калгас. Ен iмкнуўся апрацоўваць калгасны палетак сваiм канём (у гады вайны амаль кожны забраў з калгаса свайго каня i вярнуў свой палетак). Частка сялян, нязгодная з калгасным ладам, перайшла працаваць у iншыя галiны вытворчасцi. Калгас iмя Варашылава ў Прысно быў ўтвораны ў 1928 годзе. У iм налiчвалася 500 га ворнай зямлi, 109 коней, 84 каровы, працавала 229 калгаснiкаў. Першым старшынёй быў абраны Глухаў Ян Максімавіч (26 год). Беларус. Адукацыя: сельская школа. Напярэдаднi вайны ў вёсцы было 456 двароў, 1390 жыхароў. Лёс заможных сялян быў трагiчным. Iх дзецi з вялiкай цяжкасцю паступалi ў вышэйшыя навучальныя ўстановы. Гэтыя факты выклiкалi незадаволенасць усiх сялян. Часта можна было пачуць: “У нас няма кулакоў i няма каго высяляць, мы з вёскi нiкога не аддадзiм, няхай бяруць усю вёску”. І бралi, раскулачвалi, i высылалi, па даносах асуджалi непавiнных людзей. Па розных прычынах у той неспакойны час ахвярамi рэпрэсiй у Прысно стала больш за 30 чалавек:
Лёс вёскі Прысно ў час Вялікай Айчыннай вайны
Вайна... У лёс кожнага чалавека яна ўварвалася па-рознаму. Жыхары Веткаўшчыны даведаліся аб пачатку вайны ў 12 гадзін 22 чэрвеня 1941 г. з выступлення па радыё намесніка старшыні СНК СССР, наркома замежных спраў В.М. Молатава. Жыццё раёна адразу ж змяніла сваю хаду. На ўсіх прадпрыемствах і ўстановах, сельсаветах, калгасах, МТС былі праведзены мітынгі і сходы, на якіх працоўныя выказвалі гнеў і абурэнне да фашысцкіх захопнікаў, якія вераломна парушылі пакт аб ненападзенні, упэўненасць у хуткім разгроме агрэсара на яго ўласнай тэрыторыі “малакроўным магутным ударам”. Ужо 23 чэрвеня 1941 года мужчын ва ўзросце ад 18 да 50 гадоў мабiлiзавалi. Апусцела вёска, спынiлася праца у калгасе. Усё насельнiцтва ва узросце ад 16 гадоў выязджала на фурманках будуваць супрацьтанкавыя равы, але налёты нямецкiх самалётаў не давалi магчымасцi працаваць. Яны праляталi, стралялi з кулямётаў, каб разагнаць працуючых. Пры гэтым скiдвалi лiстоўкi наступкага зместу: “Русские дамочки, не ройте ямочки, пройдут наши танки, сровняют ваши ямки”. А калi вяскоўцы збiралi збажыну, з самалётаў скiдвалi лiстоўкi: “Хочешь жни, а хочешь куй, все равно получишь...”. Немцы наступалi на Гомель у напрамку Доўск—Гомель i ўжо 18 жніўня занялi горад. 19 жніўня, на Спаса, немцы з’явiлiся ў вёсцы Прысно. Вёска Прысно не ўваходзiла ў партызанскую зону, не было тут i падпольшчыкаў. Веткаўшчына знаходзiлася ў зоне Гомельскай акругi — у зоне армейскага тылу групы армiй “Цэнтр”. Жудаснай была вайна. Яна змянiла лад жыцця вёскi. Зямля была падзелена, калгасная маёмасць разабрана вяскоўцамi i немцамi. Вайна, як i калектывiзацыя, падзялiла вяскоўцаў. Большасць мужна абараняла Радзiму, а частка пайшла дапамагаць немцам здзеквацца з аднавяскоўцаў. У час калектывiзацыi свае гналi ў Сiбiр, а цяпер чужыя – у Нямеччыну. У гады Вялiкай Айчынай вайны нямецка-фашысцкiя акупанты спалiлi 90 двароў, расстралялi 22 жыхары. Былі расстраляны: старшыня калгаса Сцяпан Васiльевiч Пракапенка, калгаснікі-актывiсты Іван Фёдаравiч Арцiхаў, Тарас Фёдаравiч Афанаськоў, Усцiння Мiкалаеўна Глытава, Стафан Мiхайлавiч Глытаў, Андрэй Iванавiч Кротаў, Пётр Дзмiтрыевiч Руды, Аляксей Іванавiч Трусаў, Яўхiм Iванавiч Шрамаў. На франтах загiнула 193 вяскоўцы.
Апошні этап барацьбы за поўнае вызваленне Веткаўскага раёна пачаўся 10 лістапада 1943 г. у сувязі з ажыццяўленнем Гомельска-Рэчыцкай аперацыі. На поўдзень ад Веткі была ўведзена ў бой 11-я армія генерал-лейтэнанта І.І. Федзюнінскага. Яе перадавыя стралковыя дывізіі пад камандваннем палкоўнікаў Д.Д. Вераб’ёва, М.П. Масонава, Ф.Г. Булатава пры падтрымцы 22-й артылерыйскай дывізіі прарыву рэзерву Вярхоўнага Галоўнакамандуючага пад камандаваннем палкоўніка К.І. Каралёва фарсіравалі Сож на ўчастку Старое Сяло – Хальч і завязалі напружаныя баі на заходнім беразе ракі. Адначасова перайшлі ў наступленне і войскі 63-й арміі.
Моцныя ўдары гэтых армій у напрамку Гомель-Уваравічы і Буда-Кашалёва не далі ворагу магчымасці манеўраваць сваімі сіламі. Злучэнні 11-й і 63-й армій пасля кровапралітных баёў вызвалілі вёскі Старое Сяло, Хальч, Радуга, Навасёлкі, Шарсцін, Юркавічы, Прысно, барацьба за якія вялася шмат тыдняў. 22 лістапада 1943 г. варожая абарона была поўнасцю прарвана. Гэта адбылося на захадзе ад Старога Сяла, на паўднёвым усходзе ад Пыхані, а таксама з паўночнага боку ад Данілавіч. Гэтым і завяршылася аперацыя па вызваленні раёна ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Вось як аб гэтых баях успанімае герой вайны, ўзнагароджаны ордэнам Чырвонай Зоркі, Павел Мікалаевіч Буйневіч, Герой Савецкага Саюза, выхадзец з вёскі Новыя Грамыкі Веткаўскага раёна. Павел Мікалаевіч уваходзіў у 63-ю армію генерала В.Я. Калпакчы У гонар загiнутых землякоў у 1960 годзе ля клуба была пастаўлена стэла.
Сучаснае жыццё
Стан сучасных вёсак – гэта вынік іх развіцця на працягу двадцатага стагоддзя. У большасці вёсак ён несуцяшальны: пустыя хаты, на вокнах дошкі. Вяскоўцы ціха пакідаюць свае абжытыя двары – маладыя ўладкоўваюцца ў горадзе. Але не ўсе вёскі прыходзяць у заняпад. У канцы 40 – пачатку 50 гадоў гаспадарка Веткаўскага раёна працягвала нарошчваць тэмпы свайго развіцця.. Станоўчыя вынікі дало ўзбуйненне калгасаў. 45 маламоцных калгасаў былі аб’яднаны ў 14 буйных калектыўных гаспадарак, якія сталі эканамічна мацнейшымі, шматгаліновымі, тэхнічна аснашчанымі. Узраслі іх даходы, а з імі і добрабыт калгаснікаў. На Веткаўшчыне сяляне здаўна вырошчвалі лён, называючы яго “паўночным шоўкам”. З яго ткалі палатно, шылі адзенне. Ільновалакно экспартавалася і на сусветны рынак. У гады савецкай улады на Веткаўшчыне пасяўныя плошчы лёну былі вельмі значнымі, да 4% ворыва, але гэта была вельмі цяжкая па вытворчасці культура, інтарэс да яе з часам падаў. У сярэдзіне 60-х гадоў увага да льнаводства ў раёне пашыраецца. Ініцыятарам гэтага стала аграном калгаса “Іскра” Ева Фядосаўна Зацюпа. Але толькі ў 1983 г. прыйшоў да льнаводаў поспех і ў гэтым жа годзе паспяхова быў выкананы план паставак ільнопрадуктаў дзяржаве. Былі створаны спецыялізаваныя звенні і брыгады льнаводаў.
Веткаўскі раён актыўна ўдзельнічаў у выкананні рэспубліканскай комплекснай праграмы “Лён”. У сярэдзіне 80-х гадоў узніклі цяжкасці з рэалізацыяй саломкі і трасты, а ў сувязі з чарнобыльскай трагедыяй лён нейкі час адносілі да культур, якія канцэнтруюць у сабе радыёнукліды. Але ўжо ў 1996 г. калгасы “Іскра”, “Зара”, саўгас “Нямкі” з ільнянога поля ў 110 га сабралі 236 тон трасты ці 70 тон ільновалакна. Вызначыўся калгас “Іскра”, у якім была дасягнута максімальная ўраджайнасць у Гомельскай вобласці – па 28,5 ц ільновалакна з гектара. Стан вёсак Веткаўшчыны пагоршыўся і ў сувязі з чарнобыльскай бядой. Паступова вёскі ператвараюцца ў пустэччы, марнеюць душы, узнікае абыякавасць да жыцця. Сучаснае Прысно знаходзіцца ў 25 км ад райцэнтра Ветка і абласнога горада Гомеля. Па стану на 01.01.2006 года вёска з’яўляецца аграгарадком, уваходзіць у склад Прыснянскага сельсавета Веткаўскага раёна Гомельскай вобласці і з’яўляецца цэнтрам сельсавета і саўгаса “Іскра”. Пры ўваходзе ў вёску з боку Шарсціна яна нагадвае двухяруснае паселішча. Вёска заасфальтавана, ёсць водаправод і тэлефонная сувязь, налічваецца 12 вуліц:
- Наберажная;
- Маладзёжная;
- Пралетарская;
- Савецкая;
- 70 год Акцябра;
- імя Кірава;
- імя Варашылава;
- імя Будзёнага;
- Кааператыўная;
- Зарэчная;
- Акцябрская;
- Сялянская.
Трэба зазначыць, што ў архітэктуры вуліц, як бы прыпыніўся час. Большасць вуліц адбудоўваліся ў пасляваенны час (40 – 50-я гг.), некаторыя ў 60 – 70-я гг. самім насельніцтвам. А вось на вуліцах Маладзёжная, Пралетарская месцяцца тыповыя будынкі, якія былі пабудаваны ў 70 – 80-я гг. за кошт калгаса, пры дапамозе дзяржавы. Вуліца 70 год Акцябра будавалася ў 90-я гг. 17 сучасных катэджаў – пачатак будучаму аграгарадку. Сёння асноўны занятак прыснян – праца ў калгасе і вядзенне ўласнай гаспадаркі. Кожная сям’я мае права на зямельны ўчастак да аднаго гектара. Паколькі вёска знаходзіцца ў чарнобыльскай зоне, то зямельнага падатку тут няма. Для выпасу жывёлы бясплатна выдзяляецца сенажаць. Калгаснікам і пенсіянерам сена нарыхтоўвае калгас. Гаспадарчая дзейнасць прыснян на ўласных падворках падпарадкавана звычайнаму сялянскаму каляндарнаму цыклу. Асноўная цяглавая сіла – конь, мотаблок альбо мінітрактар. Раней у калгасе было значна больш коней з вупражжу і фурманкамі, і вяскоўцы выкарыстоўвалі пераважна іх. У падвор’і мець каня забаранялася. Цяпер колькасць коней у калгасе паменшылася, і вяскоўцы набываюць уласных. Па-ранейшаму больш за палову зямлі на ўласным падворку сяляне займаюць бульбай. Акрамя бульбы, прысняне вырошчваюць ячмень, пшаніцу, радзей авёс, жыта, кармавыя карняплоды і шматгадовыя травы. З агародніны – капусту, гуркі, таматы, буракі, моркву, цыбулю, часнок, перац салодкі, баклажаны, а ў апошні час нават і дыні з арбузамі і вінаград.
У сялянскім побыце сённяшняй вёскі цесна пераплятаюцца мінулае і сучаснаць. Лад жыцця ў вёсцы мяняецца. З 60-х гг. не вырабляюць больш льняное палатно і не пякуць хлеб, а з 90-х гг. большасць і ў печы рэдка паліць, усё больш выкарыстоўваюцца газавыя пліты. Велізарную ролю ў жыцці вёскі выконваюць сельскія саветы. Менавіта яны ажыццяўляюць непасрэдна функцыі дзяржаўнага кіравання. У розны час Прыснянскі сельскі савет/ узначальвалі Азарый Азаравіч Бурносаў, Г. Радзькоў, Старыкаў, Піліп Фёдаравіч Красоўскі, Ягор Барысавіч Ксяндзоў, Пятро Лук’янавіч Кончыц, Андрэй Мікалаевіч Іллін, Ева Фёдараўна Зацюпа, Таццяна Іванаўна Міхейкава, Марыя Якаўлеўна Фёдарава, Уладзімір Ввасільевіч Шапараў. Цяпер старшынёй сельскага савета працуе Кcянзоў Леанід Яўгеньевіч, а сакратаром – Мельнікава Наталля Віктараўна. Трэба зазначыць, і сучасная культура прыцярпела шматлікія змены. Гэта датычыцца як адзення, так і знакамітых Веткаўскіх ручнікоў, а таксама народных свят. Па разнастайнасці ўзораў, якія аздабляюць ручнікі, Веткаўскі раён з’яўляецца сапраўдным запаведнікам. Большасць ручнікоў аздоблена геаметрычным арнаментам. Яго дэкаратыўнасць мае старажытнае паходжанне. Яна ўзыходзіць да касмалагічных уяўленняў аб пабудове Сусвету, да вобраза жыццёвага шляху і гадовага кола. Знакі перайшлі ва ўзор, але захавалі магічныя “тэксты”, якія вызначалі род ці племя нашых продкаў. Некаторыя сімвалы (“мядзведзі”, “мядзвежыя лапы”, “воўчыя вочы”) нагадваюць не толькі колішнія магічныя амулеты, але ўзыходзяць да татэмічнага культу жывёл – ахоўнікаў роду. Лёс чалавека ахінаўся магіяй ткацтва з нараджэння да смерці. Можна сказаць, што сваёй вяршыні гэтая магія дасягнула менавіта ў ручніках.
На правабярэжжы Сажа (Прысно, Юркавічы, Пыхань і інш.) ручнік мае ўстойлівы стары тып з простай палатнянай сярэдзінай і з густымі бранымі ўзорамі. Яны займаюць да 70 см. з кожнага канца пры агульнай даўжыні каля 250 см. Галоўных матываў два. Вертыкальныя ланцугі ромбаў лічацца найбольш старымі сімваламі Сусветнага Дрэва. Часам яны зліваюцца ў рамбічную сетку – адну з ідэаграм засеянага поля (абодва матывы маюць узрост у некалькі тысячагоддзяў). Запаўненне ромбаў-ячэек сеткі – магічнае чаргаванне мужчынскіх, нябесных знакаў вогненнага насення, і жаночых сімвалаў узаранай зямлі і парасткаў. У выпадку захавання ланцуговых “дрэў” адны з іх – жаночыя, другія – мужчынскія, поўныя тых жа крыжовых знакаў. Параўнанне з арнаментам рукавоў жаночых кашуль дае агульную расшыфроўку: вогненна-вадзяныя “ліўні”, сімвал жыватворчага дажджу, чаргуюцца са знакамі дзявоцкай і жаночай прыроды, яе расліннай сілы. Своеасаблівы перабор чырвонымі і чорнымі ніткамі па белым фоне характэрны для дуброўскай традыцыі. “Найвышэйшы” прыклад – ручнік з в. Янова, які ў працэсе расшыфроўкі атрымаў умоўную назву “Маленне аб дажджы”. У ягоных узорах амаль цалкам узнаўляюцца абставіны вядомага палескага абраду вызывання дажджу.
Вёскі Прысно, Пыхань у пераборных чырвоных ручніках даюць выявы “дрэў” ад дрэва-ромба-жанчыны да рэалістычнага “куста”. Апошняе нагадвае, што адной з крыніц пераборнага ткацтва была традыцыя габелена. Архаіка ўзору і сэнсу быццам праяўляецца праз паслядоўную гістарычную змену тэхнік.