Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 1 человек

З прафілактыкай у народ.

Дата: 19 марта 2018 в 09:19
333 просмотра

Работнікі Веткаўскага раённага падраздзялення МНС штодня праводзяць прафілактычныя сустрэчы і сельскія сходы. У прафілактычных сустрэчах бяруць удзел і кіраўнікі Гомельскага абласнога кіравання па надзвычайных сітуацыях.

Так 15 сакавіка аграмястэчка Пыхань наведаў намеснік начальніка кіравання Сяргей Васільевіч Шутаў. Падчас правядзення сельскага сходу грамадзян аграмястэчка Пыхань Сяргей Васільевіч азнаёміў прысутных становішча з пажарамі і іншымі надзвычайнымі сітуацыямі ў вобласці і рэспубліцы, пагутарыў з прысутнымі аб неабходнасці захавання правілаў бяспекі, аб мабільным дадатку «МНС Беларусі: Дапамога побач», а так жа нагадаў аб важнасці абсталявання свайго жылля аўтаномнымі пажарнымі извещателямі. Найбольшую ўвагу засяродзіў на актуальнай тэме – пячное ацяпленне. Да грамадзян былі даведзены патрабаванні правілаў пажарнай бяспекі, якія тычацца печаў і магчымыя наступствы, калі не выконваць іх. Так жа было узнята пытанне аб забароне пакідання непаўналетніх дзяцей без нагляду. І самае важнае пытанне, з-за якога найбольш часта адбываюцца пажары і гібель на іх – курэнне ў ложку ў стане алкагольнага ап'янення. У завяршэнні былі прадэманстраваны відэафільмы «Уладзівасток» «Недзіцячыя гульні 2» і раздадзена наглядна-выяўленчая прадукцыя.
Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.